Здарэнне адбылося каля пяці гадзін вечара, расказаў “РГ” памочнік начальніка райаддзела міліцыі Сяргей Латышаў. Параненага забрала “хуткая дапамога”. Дактары пазванілі ў міліцыю.

Па папярэдняй інфармацыі, нападальнік быў п’яны. У пацярпелага рэзаная рана жывата і левай скроні. Па факце прычынення цяжкага цялеснага пашкоджання ўзбуджаная крымінальная справа.