Вікенці Мікалаевіч Адамовіч. Нарадзіўся 21 лютага 1968 года ў вёсцы Нямоні Сакаўшчынскага сельсавета Валожынскага раёна.

У 1983 годзе скончыў 8 класаў сярэдняй школы ў Сакаўшчыне і тры гады правучыўся ў музычнай школе Валожына па класе баяна. Ад 1983 да 1987 года – вучоба ў Маладзечанскім музычным вучылішчы на дырыжорска-харавым аддзяленні.

Служыў у савецкай арміі ў войсках сувязі. Завочна атрымаў вышэйшую адукацыю ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка на гістарычным факультэце. 15 гадоў адпрацаваў у Доме культуры і школе ў Сакаўшчыне. Валодае польскай мовай. Ад 2005 года – начальнік аддзела культуры Валожынскага райвыканкама. Пасля таго, як у 2007 годзе памерла жонка, адзін выхоўвае двух сыноў, якім 12 і 16 гадоў.

Артыкулы:

Вікенці Адамовіч: “Мая зямля дае мне сілы цягнуць жыццёвы воз”,

“У пушчу да дзеда Мароза”,

“Майстар агітацыйнага танца з Івянца”.