Дырэктар каледжа Ігар Кіцікаў расказаў “РГ”: пра тое, што такі дзень адзначаецца, даведаўся з Інтэрнэта і вырашыў правесці яго ў сваёй навучальнай установе. Ад раніцы ў карпусах і інтэрнатах каледжа былі развешаныя аб’явы: “Зрабі добрую справу і табе скажуць: “Дзякуй!”. Цэлы дзень, каб пачуць “Дзякуй!”, навучэнцы адчынялі адзін перад адным дзверы, частавалі адно аднаго: хто цукеркай, хто цыгарэтай. На наступным тыдні ў каледжы адзначаць Сусветны дзень абдымкаў.

Сяргей Зянько.