Выхаванка мядзельскай ДЮСШ Віта Івашкова у складзе зборнай Мінскай вобласці адправілася на першынство Рэспублікі Беларусь па лыжных гонках, якое праходзіць 15-17 студзеня у Раўбічах.
Мядзельская лыжніца нарадзілася ў 1996 годзе. Яна на год маладзейшая за сваіх сапернікаў ва ўзроставай групе 1994-1995 гадоў нараджэння, але, па словах трэнера Наталлі Уцюговай, мае шанс увайсці ў лік лепшых спартсменаў.

Святлана ЦІШКО.