У пятніцу, 15 студзеня, Валожынскі раён адзначае 70-годдзе.
На свята запланаваная канцэртная праграма, у якой прыме ўдзел харэаграфічны ансамбль Дома культуры “Журавінка”. Па словах мастацкага кіраўніка Дома культуры Таццяны Аляшэвіч, выступленне калектыву пройдзе з жартамі. Удзельнікі ансамбля выйдуць на сцэну з караваем, будуць спяваць частушкі і прадэманструюць кірмаш, дзе поўным ходам ідзе гандаль. Дарэчы, 70-гадовы юбілей з дня заснавання раёнаў сёлета адзначаць на Мядзельшчыне і Маладзечаншчыне.

Надзея СТАНКЕВІЧ.