Нарадзіўся 28 красавіка 1969 года ў Маладзечне.

Футболам пачаў займацца ў 9 гадоў. Першы трэнер – Анатоль Бераснеў. Пасля заканчэння школы Віталь адслужыў у арміі ў Краснадарскім краі Расіі. Вярнуўся ў родны горад, дзе ў 1989 годзе пачаў выступаць за ФК “Маладзечна”, у якім тады галоўным трэнерам быў Сяргей Бароўскі. У камандзе гуляў да 1999 года. Потым – год выступлення за наваполацкі “Нафтан”.

Гуляў таксама за чысцінскую “Забудову” і міні-футбольны маладзечанскі “Металург”. Ад 2002 года – трэнер дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Ад 2008 года разам з галоўным трэнерам Аляксандрам Гармазой узначальвае ФК “Маладзечна”, які выступае ў другой лізе чэмпіянату Беларусі. Мае вышэйшую спартыўную адукацыю. Завочна скончыў Валгаградскі інстытут фізічнай культуры па спецыяльнасці “выкладчык фізвыхавання, трэнер па футболе”. Жанаты. Мае 17-гадовую дачку Яўгенію.

Артыкул:

Віталь Казяк: “Спадзяюся на шчырасць нашых футбалістаў”