Ян (Іван Аляксеевіч) Тарасевіч нарадзіўся 23.09.1889 года.
Ён кампазітар, піяніст, педагог. Закончыў кансерваторыю ў Санкт-Пецярбургу(1912). Пакінуў пасля сябе больш за сто песень і інструментальных фартэпіянна-вакальных твораў. Ян Тарасевіч дажыў да сталага ўзросту за мяжой і да самай смерці называў сябе беларускім кампазітарам. Ён выхаваў як мінімум чатырох прафесараў Варшаўскай акадэміі музыкі і самага вядомага сёння дырыжора ў Польшчы Ежы Максымюка. Ян Тарасевіч быў першым, хто напісаў музыку да вершаў Францішка Багушэвіча, Максіма Багдановіча, Якуба Коласа. Памёр кампазітар 18.06.1961 годзе ў Польшчы. Яго магіла знаходзіцца ў горадзе Саколцы.