Абласныя спаборніцтвы адбыліся 15-16 студзеня ў Слоніме. У асабовым заліку бронзавымі прызёрамі сталі Ганна Артамонава (1500 метраў), Дар’я Гудзебская (трайны скачок), Канстанцін Буйноўскі (1500 і 3000 метраў). Другое месца ў скачках у вышыню заняў Дзмітры Малькоў. Пераможцамі сталі Уладзіслаў Пачук (60 м з/б — 9 секунд роўна), Яўген Гамолка (60 м — 7,5 секунды), Віталь Ломаць (штурханне ядра — 12,59 м).

Лёгкаатлеты старэйшых узроставых груп спаборнічалі 12-13 студзеня ў Гродне. Сярод пераможцаў — пяць прадстаўнікоў Смаргоні. Таццяна Шыманоўская (1993-1994 г.н.) паказала найлепшы вынік у трайным скачку — 10,71 м. Сяргей Лукоўскі (1991-1992 г.н.) фінішаваў першым на дыстанцыях 400 м (54,5 секунды), 800 м (2 хвіліны 03 секунды). Кацярына Сямак (1991-1992 г.н.) стала двойчы пераможцай — у скачках у даўжыню (5,13 м) і ў трайным скачку (11,92 м).

Святлана ЦІШКО.