Мастак Уладзімір Тамашэвіч нарадзіўся 22 жніўня 1963 года ў Палачанах Маладзечанскага раёна.

Закончыў Палачанскую СШ. У 1978-1982 гадах вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя Глебава. Ад 2000 года – сябра Беларускага саюзу мастакоў. Удзельнік гарадскіх, рэспубліканскіх, замежных мастацкіх выстаў. Творы знаходзяцца ў прыватных зборах Беларусі і замежжа. Жыве ў Маладзечне.