Чатырох грамадзянаў Афганістана і чатырох Індыі затрымалі смаргонскія пагранічнікі каля 1 гадзіны ночы 21 студзеня на дарозе Каменны Лог–Меднікі за паўтара кіламетра да дзяржаўнай мяжы.
Падчас апытання высветліліся, што з Масквы да Мінска парушальнікі даехалі на цягніку. Са сталіцы і практычна да мяжы – на таксі. У пошуках лепшага жыцця яны імкнуліся патрапіць у краіны Заходняй Еўропы. З васьмі чалавек па-руску размаўляе толькі адзін – студэнт аднаго з расійскіх універсітэтаў. Парушальнікаў затрымалі для далейшага высвятлення абставінаў.

Аддзел инфармацыі.