Сёлета спаборніцтвы сабралі 6 камандаў: Райгаза, Вілейскай школы-інтэрната, завода “Зеніт”, Рабунскай школы, райвыканкама і сям’і Каркоткаў.

Лепшыя спартсмены-лыжнікі на «Вілейскай лыжні — 2010» Валеры, Ксеня і Мікіта Каркоткі.

Перад стартам Людміла Ціхановіч, якая паказала першы вынік сярод жанчын.

Наіна Лычаўка — другая.

Алег Гаўрышчук — «снежны чалавек».

Сэрвіс. Гарачая гарбата і цяпло ад вогнішча.

— Звычайна на “Вілейскую лыжню” збіраецца больш каманд, — гаворыць галоўны суддзя Сяргей Няхайчык, — але сёлета з-за марознага надвор’я не запрашалі школьнікаў, якія заўсёды складаюць асноўную масу спартсменаў.

У дзень старту на тэрмометрах віляйчан слупок апусціўся да адзнакі мінус 21 градус.

Каркоткі, у каманду якіх увайшлі бацька 57-гадовы Валеры, сын Мікіта і дачка Ксеня, спаборнічалі з іншымі “сур’ёзнымі” камандамі па-за конкурсам. І занялі вышэйшыя ступені п’едэсталу.

Сярод мужчын лепшыя вынікі паказалі Валеры Каркотка (першы вынік), яго сын Мікіта (другі) і Іван Шаблыка са школы-інтэрната. Сярод жанчын лепшымі былі Ксеня Каркотка, Людміла Ціхановіч (першае заліковае месца), Наіна Лычаўка з Рабунскай школы, Галіна Станкевіч з Райгаза.

У камандным заліку пасля Каркоткаў месцы занялі школа-інтэрнат, Райгаз, Рабунская школа, райвыканкам і завод “Зеніт”.

Спаборніцтвы арганізаваў аддзел спорту райвыканкаму.

Аддзел інфармацыі “РГ”.

Фота Ігара Мароза.

Відэакліп можна спампаваць з дапамогай праграмы Easy Video Downloader