Трэніруе нашу каманду гэтага года нараджэння трэнер спартшколы Сяргей Карыцька. У інтэрв’ю “РГ” ён паведаміў: яго падапечныя з лікам 9:0 перамаглі каманду Валожына, 3:1 выйгралі ў Мар’інай Горкі, у гульні са Стоўбцамі нашы таксама былі мацнейшыя — 5:1, а віляйчанам маладзечанцы забілі восем безадказных мячоў — 8:0.

Паўфінальныя гульні першынства пройдуць у Барысаве. Туды, акрамя гаспадароў і маладзечанцаў, прыедуць каманды Крупскага, Чэрвеньскага і Мінскага раёнаў. Другая група паўфіналістаў згуляе ў Капылі. Да гаспадароў далучацца Салігорск, Слуцк, Стоўбцы і Клецк.

Па выніках паўфінальных спаборніцтваў у фінал выйдзе па дзве каманды з кожнай групы. Па словах Сяргея Карыцькі, калі нашы здолеюць выйсці ў фінал, магчыма, што ён пройдзе ў Маладзечне. Час правядзення — 8-9 лютага.

Сяргей ЗЯНЬКО.