Перамогай вучняў гімназіі №10 завяршылася раённая спартакіяда па зімовым мнагаборстве комплексу “Абаронца Айчыны”, якая прайшла 20-21 студзеня.
Хлопцы 15-16 і 17-18 гадоў спаборнічалі ў трохборстве: стральбе з вінтоўкі, сілавой гімнастыцы (падцягванні) і бегу на лыжах.

Найбольшую суму ачкоў па выніках трох відаў у групе “А” набралі Глеб Корбань і Андрэй Багуцкі з гімназіі №10. Другое месца ў прадстаўнікоў гімназіі №3, трэцяе – у гімназіі №6.

У групе “Б” перамаглі Фёдар Сцепанчук і Мікалай Бурачонак з СШ №9. Другое месца заняла каманда Радашкавіцкай СШ, трэцяе – СШ №1.

Святлана ЦІШКО.