Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі Мінскай вобласці ад 20 да 27 студзеня правялі аперацыю “Вучэбны аўтамабіль”. У Маладзечне парушэнні ў падрыхтоўцы маладых вадзіцеляў знайшлі ва ўсіх пяці аўташколах горада.
Работнікі ДАІ правялі рэйды сумесна са спецыялістамі прадпрыемства “Белтэхагляд”. Па словах Дзмітрыя Стасюлевіча, у Маладзечне няма аўтамабільнай школы, у якой бы ўдзельнікі рэйдаў не знайшлі парушэнняў. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнутыя ўсе пяць аўташкол горада.

Інспектар адзначыў: аналіз дарожна-транспартных здарэнняў паказвае, што большасць з іх адбываецца па віне маладых кіроўцаў, ва­дзі­цель­скі стаж якіх складае менш за адзін год. У 2009 годзе ў Мінскай вобласці адбылося 90 такіх дарожна-транспартных здарэнняў. У іх загінулі 17 чалавек, 7 атрымалі траўмы.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Фота Дзмітрыя Стасюлевіча.