На спартакіядзе навучэнцкай моладзі Мінскай вобласці 5 лютага ў Лагойску найлепшы вынік сярод дзяўчат паказала Віталія Івашкова з мядзельскай спартыўнай школы.

Спаборнічалі спартсмены дзвюх узроставых груп – 1994-1995 і 1996-1997 гадоў нараджэння. Хлопцы беглі 5 км свабодным стылем, дзяўчаты – 3 км. Вынік Віталіі Івашковай (1996 г.н.) – 10 хвілін 13 секунд – быў найлепшым для дзяўчат абодвух узростаў. Трэніруе спартсменку Наталля Уцюгова.

Віталія Івашкова ў складзе каманды Мінскай вобласці 15-17 лютага будзе выступаць у Магілёве на рэспубліканскай спартакіядзе навучэнцкай моладзі.

Святлана ЦІШКО.