Сустрэча з французскай пісьменніцай Ан-Мары Поль і французскім пісьменнікам Крысціянам Гарсанам пройдзе 15 лютага ў канферэнц-зале цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Як расказала “РГ” галоўны бібліятэкар залы літаратуры на замежных мовах Таццяна Летунова, Ан-Мары Поль, якая піша для дзяцей і падлеткаў, даўно сябруе з вучнямі гімназіі №3. А кніга яе сябра Крысціяна Гарсана “Палёт паштовага голуба” перакладзеная з французскай мовы на рускую. Пісьменнікі ўдзельнічаюць у міжнародным кніжным кірмашы, які цяпер праходзіць у Мінску.

Сяргей ЗЯНЬКО.