Прывітанне, сябры! Што на мінулым тыдні было самым чытаным на нашым сайце, на якія публікацыі яго звярнула ўвагу інтэрнэт-супольнасць Беларусі?
На мінулым тыдні самым чытаным на сайце “Рэгіянальная газеты” rh.by былі матэрыялы пра ўборку з-пад снегу кукурузы ў вілейскім сельгаскааператыве “Алая зара”, публікацыя Леры Сураўцавай з моладзевай рэдакцыі “Антыфа – моладзь супраць экстрэмізму”. Сярод рубрык – “Сектар спорту” і “Вакол здарэння”.
Публікацыю “Кукурузу ўбіраюць з-пад снегу” заўважылі і на іншых інтэрнэт-рэсурсах:
http://vilejka.org/2245-kukuruzu-birajuc-z-pad-snegu.html
http://community.livejournal.com/by_trash/835864.html
http://pavelsheremet.livejournal.com/40100.html
Не дзіўна, што ў першыя дні пасля з’яўлення на сайце гэтай навіны наступіла ажыўленне вакол тэмы (глядзі каментары ў рубрыцы “SMS-эксперт”).
Дзе чытаюць сайт “РГ”
На мінулым тыдні наш сайт наведалі чытачы з 19 краін. Найбольш было наведвальнікаў з
Беларусі,
Расіі,
Германіі,
ЗША,
Польшчы,
Літвы,
Украіны,
Чэхіі,
Ізраіля,
Швецыі.
За сем дзён ад панядзелка 15 лютага па нядзелю 21 лютага на нашым сайце сістэмай Гугл Аналітыкс зарэгістравана:
Наведванняў – 688
Праглядаў старонак – 2 тысячы 519
Сярэдняя працягласць прабывання на сайце – 4 хв. 45 сек.
Новых наведванняў – 44,04%
Магчымасці сайта
Сайт “РГ” прапануе цяпер шэраг сэрвісаў, якіх не было на самым пачатку. І ў першую чаргу гэта відэададаткі да тэмаў, аўдыёзапісы фрагментаў інтэрв’ю і г.д., аўдыётрэкі твораў мясцовых выканаўцаў. Адны з апошніх – выступы Felish’ы – Ані Панятоўскай з Маладзечна.
Вы таксама можаце паўдзельнічаць у стварэнні мультымедыйнага складніка сайта – дасылайце файлы з цікавымі аўдыё– і відэазапісамі, фота на нашу электронную скрыню і яны змогуць знайсці месца на старонках rh.by.
Некаторыя высновы
Насамрэч аўдыторыя інтэрнэт-версіі газеты пакуль меншая, чым яе папяровага выдання. І наш тыднёвік тут не выключэнне. Але гэта часта проста іншая аўдыторыя.
У інтэрнэце нас чытаюць за межамі Беларусі. Ад моманту, калі мы пачалі весці гэтую статыстыку, нас наведалі чытачы з 50 краін – ад Аўстраліі да Канады. Мяркуючы на актыўнасць вакол некаторых (“Антыфа – моладзь супраць экстрэмізму”, “Рэперша Felisha – Аня Панятоўская”) у інтэрнэце нас больш чытае моладзь.
Па-ранейшаму меншая актыўнасць інтэрнаўтаў у выхадныя. Але здараюцца і выключэнні. Як гэта адбылося ў мінулыя суботу–нядзелю з-за некалькіх публікацый, што выклікалі цікаўнаць і іншымі інтэрнэт-рэсурсамі і былі імі або трансляванымі, або атрымалі спасылкі.
Да наступных нашых сустрэч на старонках “Рэгіянальнай газеты” і нашым сайце! Вясновага (адчуваеце подых цяпла?) вам настрою!
Аляксандр МАНЦЭВІЧ.