У абласным конкурсе сярод катэгарыйных паходаў школьнікаў за межы Беларусі перамагла вандроўка ў Карпаты турклуба “Чарапашкі” вілейскага цэнтра пазашкольнай работы.

“Чарапашкі” падарожнічаюць не толькі ўлетку, але і зімой.

Па найвышэйшых вяршынях украінскіх Карпатаў юныя вілейскія турысты прайшлі разам са сваім кіраўніком Міхаілам Петухам з 10 па 20 жніўня. Падарожжа адбылося дзякуючы фінансавай і маральнай падтрымцы аддзела адукацыі Вілейскага райвыканкама (кіраўнік Валянцін Скаржэўскі).

Шматлікія вандроўкі “Чарапашак” дазволілі назапасіць значную колькасць відэа- і фотаматэрыялаў. У выніку відэакліп “У пошуках прыгажосці”, створаны турыстамі – вучнямі гімназіі № 2 і СШ №3, перамог у абласным конкурсе відэафільмаў. У гэтым жа конкурсе, але сярод фотаздымкаў работы вілейскіх турыстаў занялі другое месца.

Святлана ЦІШКО.

Фота забяспечана Міхаілам Петухам.