Дождж і тэмпература паветра каля 10 градусаў Цэльсія прывялі да рэзкага павышэння вады ў рэках басейна Вяллі ў нядзелю. Наш фотарэпартаж з берагоў невялічкай улетку, а цяпер шырокай і неспакойнай ракі Спорня.
Каля месяца таму мы пісалі, што Маладзечанскі раён на абласной камісіі па надзвычайных сітуацыях вызначаны як адзін з самых небяспечных па верагоднасці падтаплення падчас сёлетняй паводкі.
Час паказаў, што сёлетняя снежная зіма, дружнае пацяпленне і дождж не пакідаюць спакойнымі многіх жыхароў іншых раёнаў нашага рэгіўну. У нядзелю збунтавалася Спорня, прыток Вяллі, што ў Вілейскім раёне.
Трох-пяціметровая сканалізаваная на гэтым участку рэчка ля маста па дарозе Вілейка-Смаргонь паблізу вёскі Шылавічы выйшла з берагоў і разлілася на некалькі сотняў метраў ушырыню.
На лецішчы віляйчаніна Леаніда Шульца ў вёсцы Заспорня.
Лазня ў Заспорні.
Жыхар Заспорні Іван Субач такой вады не памятае.
Дачнікі Казлоўскія ратуюць бульбу са склепа пад сваім домам.
У Асіпавічах.
Від на Ізбіно з дарогі Маладзечна – Нарач у раёне “Смаргонскага” кальца.
Фота Аляксандра Манцэвіча.
Пра паводку на Маладзечаншчыне тут.
Паводка ў вёске Асіповічы Вілейскага раёна на р. Спорня.