Спачатку мужчына вусна задэклараваў 3 000 еўра, аднак на такую суму патрэбная пісьмовая дэкларацыя. Ён пагадзіўся яе запоўніць. На пытанне мытніка, ці ўсе гэта грошы, пасажыр адказаў, што ўсе. Мытнік не паверыў. Агледзеў асабістыя рэчы і знайшоў яшчэ 13 450 еўра і 200 долараў ЗША. На такую суму патрэбная не толькі дэкларацыя, але і дазвол на вываз. Цяпер па рашэнні суда валюта, хутчэй за ўсё, будзе канфіскаваная, а парушальнік заплаціць яшчэ і штраф, сказаў у інтэрв’ю “РГ” намеснік начальніка Ашмянскай мытні Сяргей Собалеў.

Сяргей ЗЯНЬКО.