Віктар Анатолевіч Шніп нарадзіўся 26 сакавіка 1960 года ў вёсцы Пугачы Валожынскага раёна.
Скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічым тэхнікум. У 1987 годзе – Вышэйшыя літаратурныя курсы Літаратурнага інстытута імя Горкага ў Маскве.
Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1984 года. Аўтар шматлікіх кніг і зборнікаў паэзіі.
Лаўрэат Усесаюзнай прэміі імя Маякоўскага Савета Міністраў Грузіі (1987) за зборнік “Гронка святла”. Кніга “Балада камянёў” на Першым рэспубліканскім конкурсе на лепшую кнігу атрымала вышэйшую ўзнагароду – “Залаты Купідон” (2007). Лаўрэат спецыяльнай прэміі прэзідэнта Беларусі “За адраджэнне Бацькаўшчыны” ў галіне мастацкай літаратуры (2009).
Чатыры кнігі Віктара Шніпа і Ларысы Рублеўскай друкаваліся пад эгідай “Куфэрка Віленшчыны” (г.Маладзечна).
Цяпер займае пасаду галоўнага рэдактара выдавецтва “Мастацкая літаратура”.
Жанаты. Жонка Людміла Рублеўская, літаратарка і журналістка. Мае дачку Вераніку і сына Максіма.
Аддзел інфармацыі.