Гран-пры журы прысудзіла ўзорнаму струннаму ансамблю “Сугучча” Маладзечанскай дзіцячай музычнай школы. Калектыў удзельнічаў у намінацыі “вялікія ансамблі” (5-12 чалавек). Складаецца з віяланчэлістаў і скрыпачоў. Кіраўнікі Ганна Альфер і Святлана Паўлоўская.

Сярод малых ансамбляў перамог дуэт баяністаў са Стоўбцаў. Сярод вялікіх – ансамбль народных інструментаў Лебедзеўскай дзіцячай музычнай школы (кіраўнік Ірына Дабрынец, канцэртмайстар Сяргей Ярук). Калектыў складаўся з 12 чалавек, якія ігралі на баяне, акардэоне, цымбалах, ударных і народных духавых інструментах.

Другія месцы атрымалі ансамбль скрыпачоў Смаргонскай ДШМ, маладзечанскія ансамбль цымбалістаў і дуэт віяланчэлістаў. Трэція месцы журы прысудзіла дуэту цымбалістаў Беразінскай ДМШ (Маладзечанскі раён), трыа баяністаў Нарацкай ДМШ (Мядзельскі раён), ансамблю “Акварэль” (Маладзечна), ансамблю гітарыстаў (Вілейка).

Упершыню ў гісторыі конкурсу пераможцы і прызёры атрымалі не толькі граматы, але і каштоўныя падарункі. Набыць прызы арганізатарам дапамаглі мясцовыя прадпрыемствы і арганізацыі.

Святлана ЦІШКО.

Яшчэ на гэту тэму:

Веснавы конкурс з сонечнай назвай