Гістарычнае тэатралізаванае шэсце, музычнае шоу “Ты – суперСТАР!” і шмат іншага адбудзецца 15 мая на плошчы Свабоды ў межах “Ночы музеяў-2010”.

Даведка “РГ”. Ноч музеяў – штогадовая акцыя, прысвечаная Міжнароднаму дню музееў, які святкуецца 18 мая. Раз у год амаль 2000 музеяў па ўсёй Еўропе рыхтуюць спецыяльныя вячэрнія і начныя праграмы.

Свята пачнецца ў 19 гадзін з тэатралізаванага шоу, прысвечанага юбілею Вілейкі. Ролі гістарычных персанажаў будуць выконваць артысты тэатра, старэйшыя школьнікі і некаторыя вядомыя віляйчане.

Затым – конкурс “Ты – суперСТАР!”: восем вакалістаў з Вілейкі і раёна, у тым ліку і аматары, работнікі прадпрыемстваў і арганізацый, будуць спаборнічаць за галоўны прыз і званне народнай зоркі.

У 22 гадзіны пачнецца канцэрт беларускіх эстрадных выканаўцаў Ані Шаркуновай і Германа.

“Хэдлайнерам” фестывалю будзе папулярны беларускі гурт “The Марки” (“хэдлайнер” – самы знакаміты выканаўца ці калектыў з шэрагу іншых, гвозд праграмы). Акрамя сваіх песень, “The Марки” выканаюць кавер-версіі хітоў “Ляпіса Трубяцкога”, “J:Морса” і іншых.

Завершыцца свята ў 00 гадзін.

Святлана ЦІШКО.