Загучала музыка. Дзеці і іх настаўнікі замерлі, прыслухоўваючыся. Толькі час ад часу шамацелі чырвоныя, жоўтыя і ружовыя папяровыя цюльпаны, якія кожны трымаў у руцэ.
1-е месца – “Пасляваенная шчасце” Дар’і Саевіч, 13 гадоў, філіял Маладзечанскай ДМШ а.г. Хажова
2-ое месца – “Не забыць…” Ірыны Масейкі, 14 гадоў, Астравецкая ДШМ
“Дзень Перамогі-2010″, гімназія-каледж мастацтваў г. Маладзечна
3-яе – “Чаканне” Ліі Гештаравай, 11 гадоў, Маладзечанская ДМШ
3-яе – “22 чэрвеня. У жывых засталіся толькі буслы” Настассі Арцюкевіч, 12 гадоў, народная студыя
“Невядомы герой” Ліліяны Аванесян, 12 гадоў, ДУА “АСШ № 4”
Так 7 мая ў Мінскім абласным драматычным тэатры пачалося адкрыццё рэгіянальнай выставы-конкурсу дзіцячага малюнка да 65-годдзя Вялікай Перамогі “Памяць пакаленняў”.
Прыняць удзел у мастацкім конкурсе было прапанавана навучэнцам раённых і рэгіянальных выяўленчых студый, сярэдніх і мастацкіх школ. Самаму малодшаму удзельніку было 7 гадоў, а старэйшаму – 16. Ацэньваць работы, як адзначыла журы конкурсу, было цяжка, таму дзяцей падзялілі на 4 ўзроставыя групы: 6-8 гадоў, 9-11, 12-13 і 14-16 гадоў.
У сваіх узроставых групах перамаглі:
У групе 6-8 гадоў:
1 месца – работа “Ля помніка пераможцам” Лізаветы Мікуліч. Лізе 7 гадоў, яна вучаніца маладзечанскай дзіцячай мастацкай школы (ДМШ).
2 месца – “У баі” Дар’і Захарэўскай, 7 гадоў, маладзечанская ДМШ.
3 месца – “Атака” Дзяніса Бардзюгова, 7 гадоў, маладзечанская ДМШ.
Узроставая група 9-11 гадоў:
1 месца – “Сустрэча” Кацярыны Пахладок, 11 гадоў, народная студыя выяўленчага мастацтва маладзечанскага Палаца культуры.
3 месца – “Чаканне” Ліі Гештаровай, 11 гадоў, маладзечанская ДМШ.
3 месца – “Брэсцкая крэпасць” Анастасіі Лукашэнкі, 11 гадоў, маладзечанская ДМШ.
Група 12-13 гадоў:
1 месца – “Пасляваеннае шчасце” Дар’і Саевіч, 13 гадоў, філіял маладзечанскай ДМШ у вёсцы Хажова.
1 месца – “Галубочкі” Міхася Астапкевіча, 13 гадоў, маладзечанская гімназія-каледж мастацтваў.
2 месца – “Шчаслівыя дні Перамогі” Алены Траццяковай, 13 гадоў, Алёхнавіцкая сярэдняя школа.
3 месца – “22 чэрвеня. У жывых засталіся толькі буслы” Настассі Арцюкевіч, 12 гадоў, маладзечанская народная студыя выяўленчага мастацтва “Чароўная палітра”.
Група 14-16 гадоў:
Першыя месцы не прысуджаліся.
2 месца – “Не забыць…” Ірыны Масейкі, 14 гадоў, астравецкая ДМШ;
3 месца – “Вяртанне” Вікторыі Вайцяхоўскай, 16 гадоў, маладзечанская ДМШ.
Усе пераможцы атрымалі ганаровыя граматы, а таксама мастацкія прылады ў падарунак.
Аксана ЕЛЬЯШЭВІЧ, моладзевая рэдакцыя “РГ”.