Батура Барыс Васільевіч. Старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Нарадзіўся ў 1947 годзе ў Ваўкавыску. У 1970-м скончыў Беларускі політэхнічны інстытут.
Ад 1973 па 1979 годы працаваў начальнікам Ваўкавыскага камбіната камунальных прадпрыемстваў. З 1979 года быў намеснікам начальніка, першым намеснікам начальніка, начальнікам вытворчага ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі пры Гродзенскім аблвыканкаме.
У 1987 – 1990 гады – намеснік міністра жыллёва-камунанай гаспадаркі. У 1999 – 2000 гадах – намеснік прэм’ер-міністра Беларусі.
З 2000 года – старшыня Магілёўскага аблвыканкама, а з 2008 года – старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.
Ад 25 мая 2010 года – старшыня Мінскага аблвыканкама.
Узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны”, ордэнамі Айчыны ІІ і ІІІ ступеняў, мае ганаровае званне заслужанага работніка сферы абслугоўвання Беларусі.
Публікацыі:
Барыс Батура знаёміцца з Маладзечаншчынай