Моцны вецер, дождж і навальніца, якія пранесліся па горадзе і раёне 3 чэрвеня каля васьмі гадзін вечара, абышліся прадпрыемствам горада і гаспадарам прыватных дамоў прыкладна ў 70 мільёнаў рублёў.

 

На вуліцы Велікасельскай дрэва звалілася да дом.

 

Вуліца Янкі Купалы (выезд на Мінск). Працуюць выратавальнікі.

Фота з мабільнага тэлефона Аляксея Бераснева.

І гэта сума не канчатковая. Прыкладны кошт нанесенай шкоды падлічылі 9 чэрвеня. Яна будзе кампенсаваныя з фонду бюджэту Маладзечанскага раёна.

“Пацярпелі будынкі аўтапарка, ваенкамата і прадпрыемства “Камунальнік”, – расказаў 9 чэрвеня ў інтэрв’ю “РГ” сакратар камісіі па надзвычайных сітуацыях райвыканкама Андрэй Будо. – У іх выбітыя шыбы і пазрываны з дахаў шыфер”.

Паводле папярэдніх падлікаў, сума шкоды, нанесеная прадпрыемствам, складае каля 47 мільёнаў рублёў.

У Дамашах вырвала сцяну недабудаванага прыватнага дома, а на вуліцы Чэхава знесла чарапіцу з даху дома. Па словах Андрэя Будо, па абодвух выпадках нанесены стыхіяй урон складае каля 20 мільёнаў рублёў.

Усе падлікі папярэднія. Заявы аб нанесенай шкодзе камісія райвыканкама прымае на працягу дзесяці дзён ад дня здарэння. Гэта значыць, да 14 чэрвеня.

Дзяржстрах са свайго фонду кампенсуе страты жыхарам застрахаваных дамоў. Там, дзе пазрывала па два-тры лісты шыферу.

Стыхія, якая прайшлася па горадзе і раёне, паваліла дрэвы, пазрывала з прыватных дамоў і прадпрыемстваў шыфер і металачарапіцу, пакінула вёскі без святла.

Ад моцнага ветру, навальніцы і дажджу ў Маладзечне найбольш пацярпеў раён завода парашковай металургіі, вуліцы Велікасельская, Маўчанскага, Старое Места. Без электрычнасці засталіся 14 населеных пунктаў Маладзечанскага раёна.

На стадыёне СШ №2 паваліла не менш за пяць дрэў. У дварах бліжэйшых дамоў ад моцнага ветру некаторыя дрэвы расшчапіліся, ёсць вывернутыя з каранямі. Частку вярбы, што расце ва ўнутраным двары школы, кінула на дах і брылёк будынка. Дрэва прабіла руберойд, ад гэтага дах крыху працякае. Вокны ў будынку не пацярпелі.

Па словах дырэктара школы Уладзіміра Шпетнага, гады тры таму стыхія таксама пашкодзіла дрэвы ля навучальнай установы – імі была заваленая дарожка ад стадыёна да школы.

 

Фота Святланы Цішко.

Для размяшчэння на нашым сайце вы можаце дасылаць свае здымкі на электронны адрас рэдакцыі.

Чытайце таксама пра гэты дзень:

У цырку-шапіто з-за стыхіі сарвалася прадстаўленне

Чытайце таксама:

Паводка прыйшла

Пік падтапленняў – у ноч на панядзелак

Другое нараджэнне Францішканскай

Стыхія спорту не зашкодзіць

У Палачанах і Цюрлях ветрам пазрывала дахі

Вілейку заваліла снегам (абноўлена)

88 вёсак засталіся без святла