У палатачным лагеры на базе аздараўленчага цэнтра “Надзея” з 9 чэрвеня адпачываюць вучні гімназіі “Логас”.

Фота www.ruralbelarus.by

Гімназісты – амаль 30 вучняў шостых-восьмых класаў – харчуюцца ў цэнтры, але жывуць у палатках. У праграме 9-дзённага адпачынку запланаваныя Дзень Нептуна, велападарожжы, спартыўныя гульні. Аматары змогуць парыбачыць. Увечары – песні ля вогнішча, на якім можна прыгатаваць з “улову” юшку.

Падобныя летнікі гімназія ладзіць не першы год. “Дзеці з задавальненнем выязджаюць за горад, – адзначыла ў інтэрв’ю “РГ” намеснік дырэктара гімназіі Ларыса Нехвядовіч. – Гэта магчымасць змяніць абстаноўку, адчуць рамантыку адпачынку на прыродзе”.

Святлана ЦІШКО.