Спецыяліст па сувязі і камп’ютарных сетках. Падарожнік.
Нарадзіўся ў мястэчку Жодзішкі на Смаргоншчыне 5 лістапада 1973 года.
Скончыў сярэднюю школу ў Жодзішках, Маладзечанскі палітэхнікум, Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыётэхнікі (БДУІР) у 1998 годзе. Працаваў на раённым вузле сувязі ў Маладзечне, дзе пазнаёміўся з турыстамі з турклуба “Пілігрым”. Шмат вандраваў па розных краінах.
Цяпер працуе ў Мінску. Асноўны занятак – праца ў банку, сувязь, кампьютарныя сеткі.
Дзмітры Ведзень – аўтар сайту, які, па яго прызнанні, дапамагае збіраць сяброў для розных добрых спраў, ды распаўсюджваць інфармацыю для іншых вандроўнікаў.
Адзін з арганізатараў штогодняй экспедыцыі “Шляхам Тышкевіча” (2007 – 2010 г.г.)