Напярэдадні гадавіны аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі “РГ” пачала расказваць пра тыя месцы ў лясах нашага рэгіёна, якія дагэтуль забруджаныя радыяцыяй. У Валожынскім раёне такія месцы застаюцца ў лясах шасці лясніцтваў.
Каб паглядзець карту ў лепшай якасці, “клікніце” на ёй.
Пяршайскае лясніцтва
Івянецкае лясніцтва
Каменскае лясніцтва
Вішнеўскае лясніцтва
Багданаўскае лясніцтва
Валожынскае лясніцтва
Дапушчальнай лічыцца забруджанасць да 5 кюры на квадратны кіламетр. Але што тычыцца збору грыбоў і ягад, то, па словах інжынера-радыёлага Валожынскага лясгаса Людмілы Чэрнік, на тэрыторыях з забруджанасцю да 2 кюры на квадратны кіламетр, іх пажадана збіраць з абавязковым радыеметрычным кантролем. На тэрыторыях з забруджанасцю больш за 2 кюры збіраць дары лесу нельга.
Радыяцыйныя плямы ад 2 да 5 кюры на квадратны кіламетр ёсць у лясах Маладзечанскага раёна. У Вілейскім забруджанасць не ўзнімаецца вышэй за 2 кюры. Валожынскі раён – адзіны ў нашым рэгіёне, у якім ёсць месцы, дзе ўзровень забруджанасці складае ад 5 да 15 кюры на квадратны кіламетр. Напярэдадні сезона ягад і грыбоў нашы чытачы павінны ведаць, дзе дары лесу пажадана не збіраць.
Паводле інфармацыі Людмілы Чэрнік, у Валожынскім раёне, акрамя Пяршайскага, Івянецкага, Каменскага і Багданаўскага і Валожынскага лясніцтваў, забруджаныя месцы Вішнеўскім. У наступным нумары “РГ” плануе паказаць гэтыя месцы.
Сяргей ЗЯНЬКО.
Карты лясоў Вілейскага раёна можна паглядзець тут.
Карту лясоў Маладзечанскага раёна – тут.
Лясы іншых раёнаў нашага рэгіёну, па звестках лясгасаў, “чыстыя”.