Пеннае і снежнае шоу для жыхароў райцэнтра наладзяць работнікі культуры 31 ліпеня ў зале “Галактыка”.

Для гэтага ў Астравец запрасілі адну з мінскіх фірмаў, якая напоўніць дыскатэчную залу мыльнай пенай і снегам. Дырэктар Дома культуры Святлана Кучко расказала ў інтэрв’ю “РГ”, што зроблена гэта будзе з дапамогай спецыяльнай пушкі. Спачатку яна выстраліць у залу пенай, потым – сапраўдным снегам, затым зноў пенай. Астраўчане будуць танцаваць у пене і снезе ад дзесяці гадзін вечара да чатырох гадзін раніцы.

Сяргей ЗЯНЬКО.