24 ліпеня на Вілейскім вадасховішчы пачалася вечарына пад адкрытым небам, ці, як яе назвалі арганізатары, Pantheon OpenAir Party.

Аб гэтым “РГ” паведаміў адзін з удзельнікаў прома-гурта INNER SPACE.

На пляжы каля вёскі Рабунь з суботняга вечара да нядзельнай раніцы адбывалася свята для аматараў электроннай музыкі і адпачынку на прыродзе.

Вечарына прайшла на двух пляцоўках. На галоўнай асноўным музычным накірункам быў Psychedelik trance. На другой — гучала расслабляючая музыка.

Каля дваццаці музычных гуртоў прыехала з Вілейкі і Мінска. Гасцей са шматлікіх гарадоў Беларусі чакалі моцны гук, лазернае шоу і шмат іншага.

Першую Pantheon OpenAir Party на Вілейскім вадасховішчы правялі мінулым летам.

Зоя ХРУЦКАЯ.