У Вілейскім раёне з 2 жніўня павінны пачаць сваю працу 30 выпускнікоў медыцынскіх навучальных устаноў.

Аб тым, хто прыедзе лячыць віляйчан, карэспандэнту “РГ” паведаміў галоўны доктар раённай бальніцы Ігар Статкевіч.

Вілейская бальніца прыме 12 маладых медыцынскіх сясцёр. Адна з іх пакуль не даехала, але Ігар Статкевіч упэўнены, што хутка яна з’явіцца на месца размеркавання.

Штат раённай бальніцы павялічыцца на двух стаматолагаў, прыедуць адзін псіхіятр, гінеколаг, ЛОР, інфекцыяніст. Ігар Статкевіч гаворыць, што з 2 жніўня тут не будзе хапаць толькі ўчастковага тэрапеўта.

На раён паедзе 11 фельчараў-акушэраў і адзін фельчар-лабарант.

Усім маладым дактарам і медыцынскім сёстрам знойдуць жыллё ў горадзе, а фельчарам – месцы жыхарства недалёка ад іх ФАПаў.

Зоя ХРУЦКАЯ.

Фота bymedia.net

Некаторыя публікацыі са словам “медыкі”:

Асцярожна – кляшчы!

Дэмаграфічны феномен Ашмяншчыны

Чакаем маладых медыкаў

Дапаможам дзіцячай бальніцы

Эла Волкава: “Усё ў жыцці трэба зарабіць…”

Выратавальнікі збілі ледзяны затор на Ушы

Атрымалі вакцыну супраць грыпу H1N1

Гарэў садок №17 “Сонейка” (абноўлена)

Шакаладу туберкулёзнікам не дадуць

Медыкі абменьваюцца вопытам

Не прывучайце дзіця да пустышкі

Новыя факты смерці пенсіянеркі на Лясных

Смерць была гвалтоўная

Праверыць сябе на СНІД

Нацыянальны канцэртны аркестр выконвае парады медыкаў

Як часта вы носіце абутак на высокім абцасе?