За жылым комплексам у Насілаве размешчаная законная звалка. Але многія мясцовыя жыхары не давозяць сваё смецце, а выкідваюць яго паабапал дарогі. Па загаду старшыні райвыканкама, агледзець тэрыторыю паехалі маладзечанскія спецыялісты па будаўніцтве.

Дарогу для аматараў смеціць, напэўна, спецыяльна перагарадзілі пясчаным насыпам. Машыны ўжо праклалі аб’езд.

У метрах 200 ад несанкцыянаванага сметніка размешчана спе­цыяльная звалка для адходаў.

На месцы бур’яну размяшчалася чыгунка, якую будавалі ў часы халоднай вайны.


Па словах Леаніда Жаўняровіча, галоўнага спецыяліста землебудаўнічай службы, з гэтай тэрыторыяй звязаныя розныя дзіўныя падзеі. У пачатку 90-х каля дзевяці гектараў было адведзена пад цяпліцы красненскага калгаса, які, дарэчы, знаходзіцца ў кіламетрах 20 ад Насілава.

Магчыма, тут планавалі вырошчваць прадукцыю для кансервавага завода. Плошчу разраўнялі, верхні слой чарназёму знялі, каб пазбегнуць інфекцыявання пладоў. Але на гэтым праца скончылася ва ўнісон з фінансаваннем.

За цяпліцамі адвялі месца для скідвання смецця, але большасці жыхарам даязджаць туды не хочацца. Яны выкідваюць адходы проста ўздоўж дарогі.

Нехта, напэўна, хацеў гэта спыніць і насыпаў пяску на дарогу. Але коламі машын ужо створаны аб’езд для тых, каму трэба праехаць. Хто раней кідаў смецце на абочыну, той цяпер будзе кідаць яго яшчэ бліжэй да жылля.

Тут, толькі насупраць, раней была размешчаная рэзервовая чыгунка. У 60-я, падчас халоднай вайны, у стратэгічных мэтах было вырашана пракласці яшчэ адно палатно, якое злучалася б з асноўным. Калі б вакзал разбурылі, цягнікі можна было б перавесці на дадатковую дарогу.

Некалькі гадоў таму савецкія стратэгіі страцілі сваю актуальнасць, і чыгунку пачалі разбіраць. Амаль усё палатно сёння разабрана, але тэрыторыя гэта, па словах Леаніда Жаўняровіча, усё яшчэ належыць чыгунцы. І бур’ян, які ніхто не косіць, прыбіраць павінны таксама яны.

Па словах Юрыя Гапоненкі, начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва, старшыні райвыканкама Генадзя Кучко, і бур’ян, і смецце выдатна відаць з верталёта. Таму гэтая праблема павінна быць вырашана ў хуткім часе.

На погляд Юрыя Гапоненкі, Цюрлёўскі сельсавет нойме для расчысткі смецця ЖКГ, а кіраўніцтва чыгункі паклапоціцца пра бур’ян. Іншая справа, калі яны гэта зробяць.

Несанкцыянаваны смет­нік і бур’ян знаходзяцца адразу каля жылога сектара. Па меркаванні Леаніда Жаўняровіча, гаспадары таксама маглі б паўдзельнічаць у расчышчэнні тэрыторыі ля сваіх хат. Калі і не адсочваць тых, хто не завозіць смецце да звалкі, і не касіць бур’ян каля свайго дому, то хаця б самому не смеціць.

Зоя ХРУЦКАЯ.

Фота Зоі ХРУЦКАЙ.