Па стане на 11 жніўня забаронена купацца ў зоне адпачынку Яноўскага вадасховішча, што непадалёк ад Астраўца.
Пра гэта “РГ” паведамілі ў раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.
Даследаванні паказалі, што вада ў ім не адпавядае санітарным нормам па бактэрыялагічным паказчыку, які ўлетку пагаршаецца найчасцей. Гэта звязана як з інтэнсіўным размнажэннем мікраводарасцяў, так і з масавым купаннем насельніцтва.
Па словах галоўнага доктара Астравецкага ЦГіЭ Ганны Пашук, аб забароне купання адпачывальнікаў папярэджваюць адпаведныя шыльдачкі.
У Астравецкім раёне гэта адзіная зона адпачынку, зацверджаная райвыканкамам.
Святлана ЦІШКО.