У мінулую нядзелю найвышэйшая ў нашым рэгіёне тэмпература зафіксаваная на вілейскай метэастанцыі – 34,7 градуса.

У Валожыне крыху менш – 34,5 градуса, у Ашмянах – 33,6 градуса, у Купе – 33,8 градуса. Тэмпературы высокія, але рэкорды не пабітыя. У жніўні 1992 года валожынскія метэаролагі зафіксавалі 34,6 градуса, у Вілейцы ў ліпені 2002-га было 35,3 градуса.

Метэаролагі адзначылі ў інтэрв’ю “РГ”, што такога спякотнага жніўня яшчэ не было – каб спёка больш за +30 трымалася столькі дзён запар.

Тэмпература вады ў Нарачы 15 жніўня – 27,8 градуса, у Вілейскім вадасховішчы – каля 27 градусаў.

Паводле папярэдняга прагнозу, чакаецца невялікае пахаладанне: 18 жніўня — +22-27, 19 жніўня — +17-22, 20 жніўня – +16-21 градус. У бліжэйшыя тры дні, 17-19 жніўня, сіноптыкі абяцаюць дажджы і навальніцы.

Святлана ЦІШКО.