Намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта па пытаннях сацыяльнай сферы і ідэалагічнай рабоце Мікалай Кароткі падаў у адстаўку.

У раённым Савеце дэпутатаў паведамілі “РГ”, што Мікалай Кароткі яшчэ да 11 верасня будзе займаць сваю пасаду. Заяву ён напісаў 12 жніўня. Пакуль невядома прозвішча новага намесніка старшыні па пытаннях сацыяльнай сферы і ідэалагічнай рабоце. Як расказалі ў Савеце дэпутатаў, цяпер ёсць некалькі прэтэндэнтаў на гэту пасаду. Кандыдатуры абмяркоўваюцца.

Сяргей ЗЯНЬКО.