Герасіменка-Жызнеўскі Юры Паўлавіч (1948-1997). Графік. Працаваў у кніжнай, станкавай і абстрактнай графіцы, у жанры партрэта.

Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1981 года.

Нарадзіўся 9 лістапада 1948 года у мястэчку Даўгінава Вялесйкага раёна. Бацька быў мастаком-самавучкай. Сям’я пераязджае жыць у Маладзечна. Потым мастак паступае ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыцца на графічным аддзяленні Шараногвіча.

У 1972 годзе Юрась Паўлавіч выконвае “Партрэт Я. Коласа”, які прызнаны лепшым партрэтам паэта. У 1977 годзе Ю. Герасіменка абараняе дыплом мастака-графіка. Мастак ілюструе кнігі Быкава, Зуёнка. За ілюстраванне кнігі апошняга ў 1980 годзе узнагароджаны дыпломам 1 ступені Рэспубліканскага конкурсу кнігі.

У 1982 годзе за ілюстрацыі да кнігі Коласа узнагарожданы дыпломам Ф. Скарыны і дыпломам 2 ступені на Усесаюзным конкурсе кнігі.

Мастак быў ініцыятарам стварэння ў Маладзечанскай музвучэльні імя Агінскага аддзялення дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Памёр у 1997 годзе. Пахаваны ў Даўгінаве. Працы Юрася Герасіменкі знаходзяцца ў мастацкіх музеях нашай краіны, у прыватных калекцыях ЗША, Францыі, Германіі, Польшчы.

Юрый Паўлавіч Герасіменка-Жызнеўскі (1948 – 1997, Маладзечна). “Якуб Колас”. 1970 – 1972. Афорт. 34х23 см.

З гісторыі герба Маладзечна

Неамагнетызм дзядоўніка

Юры Герасіменка. Партрэт Якуба Коласа