Дамаценка Фёдар Аляксандравіч – старшыня Маладзечанскага райвыканкама.

Нарадзіўся 7 кастрычніка 1957 года ў Новаўзенскім раёне Саратаўскай вобласці (Расія). Жанаты. Мае дваіх дзяцей – сына і дачку. У 1983 годзе закончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут. Распараджэннем старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ад 3 верасня 2010 года назначаны старшынёй Маладзечанскага райвыканкама. Зацверджаны на пасадзе 4 верасня 2010 года на пазачарговай сесіі маладзечанскага раённага Савета дэпутатаў. Да гэтага прызначэння працаваў першым намеснікам генеральнага дырэктара вытворчага аб’яднання “БелАЗ” (Жодзіна). (Інфармацыя абноўленая 10 верасня 2010 года).