Вялікае свята турызму пад назвай “Пазнай Беларусь” пройдзе ў панядзелак на спартыўна-аздараўленчай базе “Галактыка”, што каля Ракава.

 Па словах начальніка аддзела культуры райвыканкама Вікенція Адамовіча, чакаецца, што на свята прыедуць адразу тры міністры – культуры, фізкультуры, спорту і турызму, эканомікі. Сваю прадукцыю прэзентуюць аграсядзібы раёна, пройдзе выстава народных майстроў, выступяць творчыя калектывы “Гасцінец”, “Сваякі”, ракаўскія і івянецкія музыкі.

Аддзел інфармацыі.