Для абсталявання дзіцячай бальніцы будзе закупленае самае лепшае ў свеце абсталяванне беларускай, нямецкай і амерыканскай вытворчасці.

Тэндары па яго закупцы правядзе рэспубліканскае прадпрыемства “Белмедтэхніка”. Цяпер маладзечанскія медыкі заканчваюць падрыхтоўку тэхніка-эканамічных заданняў – патрабаванняў па абсталяванні. Грошы будуць выдзеленыя з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў – столькі, колькі спатрэбіцца – прыкладна 6-7 мільярдаў рублёў. Пра гэта 23 верасня паведаміў “РГ” загадчык бальніцы Уладзімір Шаёўка.

Аддзел інфармацыі.