Каля пяці месяцаў доўжыўся рамонт дзіцячага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы. Напрыканцы верасня пацыенты і медыцынскі персанал справілі наваселле.

У аддзяленні, разлічаным на кругласутачнае знаходжанне 10 дзяцей і пяць месцаў дзённага стацыянару, зрабілі не толькі касметычны рамонт, але і замянілі дзверы, сантэхніку, плітку, мэблю і іншае. Грошы, каля 200 мільёнаў рублёў, выдзеліў раённы бюджэт.

Святлана ЦІШКО.