Прадстаўнікі нашага рэгіёна сталі прызёрамі конкурсу прафесійнага майстэрства пекараў унітарнага прадпрыемства “Барысаўхлебпрам”.
Конкурс адбыўся 6 кастрычніка ў Барысаве. Усяго ўдзельнічала дзевяць чалавек. Дамашняе заданне ўсе атрымалі аднолькавае: зрабіць каравай, пірог і здобныя булачкі. У выніку пекар маладзечанскага хлебазавода Ала Гарох заняла другое месца. Яе калега Іна Субаткевіч і пекар вілейскага хлебазавода Кацярына Неўская падзялілі трэцяе месца. Лепшым караваем прызнаны выраб Ніны Пуні з Вілейкі.
Рэспубліканскі конкурс мае адбыцца напрыканцы кастрычніка ў Гродне.
Святлана ЦІШКО.