Ртуць у сваіх чаравіках убачыў жыхар аднаго з прыватных дамоў райцэнтра ў панядзелак, 4 кастрычніка.

Мужчына ставіць чаравікі на ганку дома. У панядзелак ён выйшаў на ганак, хацеў абуцца, але ўбачыў побач разбіты градуснік, а ў чаравіках – ртуць. Хто такім чынам вырашыў “пажартаваць”, высвятляе міліцыя.

Сяргей ЗЯНЬКО.