Трэцяе месца заняла Ангеліна Навасельская у фінале рэспубліканскага конкурсу навукова-практычных праектаў “Празрыстыя воды Нарачы”. 

Шаснаццацігадовая вучаніца Варнянскага навучальна-педагагічнага комплексу прадставіла праект “Мурашкі – санітары лесу”, які на мінулым тыдні быў абраны ў тройку лепшых. Усяго было 52 праекты. Ангеліна з дапамогай сваёй маці Алены Юркойць, настаўніцы біялогіі і хіміі, прадставіла свае высновы – наколькі ж мурашкі з’яўляюцца санітарамі лесу.

Аддзел інфармацыі.