Былы старшыня Маладзечанскага райвыканкама Генадзь Кучко, які пакінуў гэтую пасаду ў жніўні гэтага года, вярнуўся ў СВК “Нарачанскія зоры”.

Генадзь Кучко.

На сходзе членаў СВК 19 кастрычніка яго абралі старшынёй. Мар’ян Садоўскі, яго папярэднік на гэтай пасадзе, стаў намеснікам старшыні.

Генадзь Кучко быў назначаны кіраўніком Маладзечанскага раёна ў красавіку 2009 года. Да гэтага ён працаваў якраз старшынёй СВК “Нарачанскія зоры”.

Ён расказаў 26 кастрычніка ў інтэрв’ю “РГ”, што працуецца яму добра. Работу ў СВК сумяшчае з атрыманнем другой вышэйшай адукацыі – у маі 2011 года закончыць навучанне ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце.

Святлана ЦІШКО.