Жыллёва-камунальную гаспадарку раёна аб’ядналі з гарадскім “Камунальнікам”.

Рэарганізацыя прадпрыемстваў адбылася ў чацвер, 21 кастрычніка. Раённая ЖКГ стала філіялам “Камунальніка”, яго ўзначальвае былы галоўны інжынер гэтага прадпрыемства Валянцін Апяцёнак. Кіраўніком “Камунальніка” застаўся Аляксей Дралоў.

Былы кіраўнік раённай ЖКГ Алік Кавалевіч, па словах яго пераемніка, трапіў пад скарачэнне.

Зоя ХРУЦКАЯ.