Прыём маладзечанцаў вёў сёння, 12 лістапада, міністр аховы здароўя Васіль Жарко.

Міністр аховы здароўя Васіль Жарко.

Прыёмная працавала ў Палацы культуры. Да міністра запісаліся восем чалавек. Іх непакоіла работа брыгад “хуткай дапамогі”, адсутнасць мэтавых накіраванняў для навучання ў медыцынскіх ВНУ для жыхароў Маладзечна, развіццё донарства ў Беларусі, высокі кошт на лекі, іншыя праблемы. Найбольш набалелае прагучала з вуснаў не аднаго наведвальніка – адсутнасць выцвярэзніка ў Маладзечне.

Больш падрабязна аб пытаннях, якія задавалі міністру, і яго каментары, рашэнні чытайце на сайце ў панядзелак.

Святлана ЦІШКО.

Фота Святланы ЦІШКО.