У аўторак, 30 лістапада, астравецкая каманда цэнтра пазашкольнай работы прыме ўдзел у абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу Дзядоў Марозаў і Снягурачак “Ёлка-Фэст-2010”.

Пачнецца ён у 10 гадзін у абласным Палацы культуры ў Гродне. Ад каманды з кожнага раёна патрабуецца тры нумары: дэфіле, гульнявая праграма, нумар мастацкай самадзейнасці. Пераможцы размяркуюцца па чатырох намінацыях: лепшы касцюм, лепшая Снягурачка, лепшы Дзед Мароз, лепшая гульнявая праграма.

Астравецкі раён будуць прадстаўляць супрацоўнікі цэнтра пазашкольнай работы культарганізатар Павел Букель і харэограф Наталля Янкоўская.

Зоя ХРУЦКАЯ.

Фота з сайта petsparadise.ru