Адказы на ўсе хвалюючыя пытанні змогуць атрымаць бацькі дзяцей-інвалідаў на ўрачыстым мерапрыемстве, прымеркаваным да сусветнага Дня інвалідаў.

Пачнецца яно ў 16 гадзін ў пятніцу, 3 снежня, у Цэнтры пазашкольнай работы (ЦПР). Гасцей мерапрыемства –  бацькоў разам са сваімі дзецьмі з абмежаваннямі раёна – запросяць асабіста. Загаддзя можна заявіць, параду ці тлумачэнне якога спецыяліста запрошаныя жадаюць пачуць. Традыцыйна гэта прадстаўнікі Цэнтра занятасці і тэратарыяльнага Цэнтра абслугоўвання насельніцтва. Пасля афіцыйнай часткі выхаванцы ЦПР дадуць канцэрт. Затым запрошаных чакае салодкі стол, арганізаваны пры падтрымцы мясцовых прадпрымальнікаў.

Зоя ХРУЦКАЯ.

Фота з сайта sbor.ru