Навуковая канферэнцыя “Трэція Тышкевіцкія чытанні” прайшла ў раённым краязнаўчым музеі ў сераду, 24 лістапада.

Старшы навуковы супрацоўнік музея Вольга Коласава расказала ў інтэрв’ю “РГ”: канферэнцыя сабрала супрацоўнікаў Вілейскага, Смаргонскага і Лагойскага музеяў, мясцовых краязнаўцаў, школьнікаў і настаўнікаў, гасцей з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва. Удзельнікі гаварылі пра гісторыка і краязнаўцу Канстанціна Тышкевіча, яго экспедыцыю па Віліі, пасля правялі экскурсію па горадзе.